У Баранавічах міліцыянты застрэлілі агрэсіўнага сабаку

Источник материала:  
05.01.2019 10:55 — Разное
У Баранавічах міліцыянты застрэлілі агрэсіўнага сабаку
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У Баранавічах міліцыянты застрэлілі агрэсіўнага сабаку. Як піша “Наш край”, інцыдэнт здарыўся 4 студзеня ў прыватным сектары па вуліцы Дзекабрыстаў. Бадзяжны сабака з’явіўся там некалькі дзён таму і спачатку ляжаў пад плотам аднаго з дамоў. Затым ён праскочыў на суседні падворак і спачатку паводзіўся даволі спакойна.

Пазней сабака стаў шчэрыцца і гыркаць на гаспадара дома, калі той спрабаваў выгнаць “госця” з падворку. 3 студзеня ўвечары людзі ўжо не маглі выйсці з дома на двор: як толькі дзверы адчыняліся, пёс кідаўся на іх з брэхам і гырканнем.

Выклікаць службу адлову гаспадары дома не змаглі: на спецаўтабазе ім паведамілі, што працуюць толькі ў пэўныя дні, а таксама параілі тэлефанаваць у міліцыю. 4 студзеня давялося тэлефанаваць праваахоўнікам, якія і застрэлілі сабаку з табельнай зброі.

←Умер народный артист России Иван Бортник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика