“Асмолава. Старонкі  гісторыі” — “Наша жыццё”. Наш зямляк выдаў чарговую кнігу, прысвечаную роднаму краю

Источник материала:  
05.01.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

2018 год азнаменаваўся для  нашага земляка, ураджэнца  вёскі Асмолава, жыхара ўкраінскага  Харкава Міхаіла Плакса і яго сябра і паплечніка Віктара  Клімянкова чарговай падзеяй у напісанні гісторыі роднага  краю. Свет убачыла другая кніга трылогіі “Асмолава. Старонкі  гісторыі” — “Наша жыццё”. Дакладней, выйшла першая частка другой кнігі.

У ёй расказваецца пра  кіраўнікоў Нясвіжскага раёна, Ланскага  сельсавета, калгасаў “Кастрычнік”, “Ленінскі шлях”, імя Леніна і ААТ “Лань-Нясвіж”, Ланскай СШ, праца якіх у пэўнай ступені ўплывала на  развіццё вёскі Асмолава, на  жыццё яе жыхароў. Апавядаецца таксама пра дырэктараў Нясвіжскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, які знаходзіцца ў в. Асмолава, пра настаўнікаў Асмолаўскай пачатковай школы (яна працавала з 1939 па 1976 гады).

“Асмолава. Старонкі  гісторыі” — “Наша жыццё”. Наш зямляк выдаў чарговую кнігу, прысвечаную роднаму краю

Наступны раздзел кнігі расказвае аб працаўніках сельскай гаспадаркі, жыхарах гэтай  вёскі: брыгадзірах паляводчых брыгад, звеннявых паляводчых звенняў, загадчыках малочнатаварнай фермы  “Асмолава”, даярках, цялятніцах, вадзіцелях, механізатарах, калгасніках, якія працавалі на конных жняярках, камбайнерах, членах будаўнічай  брыгады калгаса, кавалях,  кладаўшчыках, конюхах. Ёсць аповед і пра  паштальёнаў, што абслугоўвалі  гэту вёску.

У Асмолаве жыло і жыве  шмат выдатных працаўнікоў. Многія ў свой час  былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі за самаадданасць, вернасць роднаму полю і сваёй справе. Так, рупнасць даяркі Надзеі Канстанцінаўны Плакса адзначана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга і “Знак Пашаны”. Палявод Ганна Піліпаўна Лютко (Дзецкая) была ўзнагароджана  ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Палявод Зоя Сцяпанаўна Плакса (Жук) — ордэнам “Знак Пашаны”. Брыгадзір паляводчай брыгады Міхаіл Юльянавіч Плакса — ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і “Знак Пашаны”. Механізатар Міхаіл Міхайлавіч  Плакса і вадзіцель Леанід Міхайлавіч Сайкевіч — ордэнамі Працоўнай Славы ІІІ ступені. Механізатар Сямён Міхайлавіч Дзецкі — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

“Асмолава. Старонкі  гісторыі” — “Наша жыццё”. Наш зямляк выдаў чарговую кнігу, прысвечаную роднаму краю

М.Ю. Плакса

“Асмолава. Старонкі  гісторыі” — “Наша жыццё”. Наш зямляк выдаў чарговую кнігу, прысвечаную роднаму краю

Н.К. Плакса

“Асмолава. Старонкі  гісторыі” — “Наша жыццё”. Наш зямляк выдаў чарговую кнігу, прысвечаную роднаму краю

М.М. Плакса

У кнізе размешчана 300 партрэтных здымкаў яе герояў, шмат пейзажных фота, у тым ліку рэк Ушы і Лані, што працякаюць за ваколіцай вёскі.

Наперадзе чытача чакае сустрэча з другой часткай кнігі  “Наша жыццё”. Аўтары  раскажуць пра дасягненні  асмолаўцаў, пра развіццё культуры на вёсцы, пра адпачынак сяльчан. Не сумняюся, што гэта будзе  таксама цікавы і павучальны аповед.

“Асмолава. Старонкі  гісторыі” — “Наша жыццё”. Наш зямляк выдаў чарговую кнігу, прысвечаную роднаму краю

Дарога да роднай ваколіцы

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота з кнігі “Асмолава.

Старонкі гісторыі”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←Особое призвание — дарить добро. Сегодня исполняется 100 лет системе социальной защиты Республики Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика