Пры пажары ў Ваўкавыскім раёне загінуў пенсіянер. Госця выратавалі суседзі

Источник материала:  
04.01.2019 — Разное
Аб гэтым паведамілі ў абласным упраўленні МНС.
 
Паведамленне аб пажары ў весцы Крыніцы дзяжурнаму Ваўкавыскага  раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла 3 студзеня  ў 20.55. Трывогу забілі суседзі, якія ўбачылі дым.  Як высветлілася,  69-гадовы гаспадар і яго два прыяцелі  распівалі спіртныя напоі.
 
 
Праз некаторы час госці прылеглі адпачыць, а гаспадар застаўся ў кухні. Неўзабаве адзін з мужчын, адчуўшы пах гару, прачнуўся. Разбудзіць таварыша не ўдалося, і ён пайшоў дамоў, - расказалі ў ведамстве. 
 
Адчуваючы неладнае,  сусед з першага паверха, дыхаючы праз мокрую тканіну, зайшоў у палаючую кватэру. Яму ўдалося выратаваць госця,  а гаспадар ужо не падаваў прыкметаў жыцця. На ім гарэла вопратка.
 
Жыхары залілі  полымя  вадой. Асноўная версія пажару -  неасцярожнае абыходжанне з агнём.
 
Пры пажары ў Ваўкавыскім раёне загінуў пенсіянер. Госця выратавалі суседзі
Пры пажары ў Ваўкавыскім раёне загінуў пенсіянер. Госця выратавалі суседзі
Пры пажары ў Ваўкавыскім раёне загінуў пенсіянер. Госця выратавалі суседзі
Пры пажары ў Ваўкавыскім раёне загінуў пенсіянер. Госця выратавалі суседзі
Пры пажары ў Ваўкавыскім раёне загінуў пенсіянер. Госця выратавалі суседзі
 
 
←«Домик» для птиц. Делаем правильную кормушку

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика