Памяці Уладзіміра Федасеенкі, ганаровага грамадзяніна горада Жлобіна

Источник материала:  
04.01.2019 — Разное
Памяці Уладзіміра Федасеенкі, ганаровага грамадзяніна горада Жлобіна

Год таму, 3 студзеня 2018 года, пайшоў з жыцця ганаровы грамадзянін горада Жлобіна, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, беларускі пісьменнік Уладзімір Канстанцінавіч ФЕДАСЕЕНКА (22.04.1926–3.01.2018). 

Ён быў сапраўдным патрыётам сваёй Бацькаўшчыны. Калі на родную зямлю прыйшоў вораг (1941 год), нашаму земляку было усяго 15 гадоў. Але юны Уладзімір адразу ўзяў у рукі зброю, каб змагацца з захопнікамі ў партызанскім атрадзе. Быў паранены. У 17 гадоў  за праяўленую мужнасць яго ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі (ці ёсць яшчэ прыклад, калі б у такім узросце беларус атрымаў такую высокую баявую ўзнагароду?), пазней – ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны»I і II ступеняў.

Барацьба з нямецка-фашысцкімі акупантамі стала асноўнай тэмай яго літаратурнай творчасці. Пры гэтым усе ваенныя раманы Уладзіміра Федасеенкі – «Дубовая града» (1965), «Віхры на скрыжаваннях» (1970), у пэўнай ступені і раман  «Пасля смерчу» (1975), а таксама апошні, пра малую бацькаўшчыну – «Мутныя росы» (1999) – па сваім змесце глыбока аўтабіяграфічныя. Успамінаючы грозныя ваенныя гады, аўтар пісаў на старонках жлобінскай раёнкі: «Хочацца шчыра падзякаваць землякам, якія дапамагалі мне выжыць у гады ваеннага ліхалецця. На маёй зямлі не сустрэлася ніводнага здрадніка, які б прадаў разведчыка-дыверсанта. Наадварот, многія людзі папярэджвалі мяне аб небяспецы, хавалі».

Уладзімір Федасеенка пасля вайны стала жыў у Мінску, але часта наведваўся на малую радзіму – на Жлобіншчыну, дзе ён з быў жаданым госцем. Тут яго ведалі, любілі і паважалі, абавязкова штогод запрашалі на святкаванні Дня Перамогі – на 9 мая, і на чарговы дзень вызвалення Жлобіна ад нямецка-фашысцкіх акупантаў – 26 чэрвеня. Яго запрашалі і ў родную Мормальскую школу. Уладзімір Федасеенка вельмі любіў сустракацца са школьнікамі, яны былі ўважлівымі слухачамі. Аўдыторыю Уладзімір Канстанцінавіч мог трымаць гадзінамі, таму як ён расказваў праўду пра вайну.

…Пахавалі Уладзіміра Федасеенку на Паўночных могілках у Мінску з ваеннымі ўшанаваннямі.

Мікалай ШУКАНАЎ.

На здымку: Уладзімір Федасеенка ў Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н.К. Крупскай.

Фота Мікалая СЕМЯНЦА.

Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах: 

Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!

Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!" 

Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"

Читайте ndsmi.by в "Контакте"

Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"

Читайте ndsmi.by в "twitter" 

Наш канал на YouTube

←Куда сходить? Культурная афиша с 7 по 13 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика