5 студзеня - День работнікаў сацыяльнай абароны. Віншаванне мясцовай улады
Сацыяльны работнік - адмысловая прафесія, якая патрабуе ад сваіх служыцеляў асаблівага душэўнага склада, велізарнай дабрыні, такту і суперажывання. Усе ўстановы сацыяльнай абароны і сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раёна, спецыялісты працуюць дзеля таго, каб максімальна і на самым якасным узроўні падтрымаць любога чалавека, які трапіў у цяжкае жыццёвае становішча.
Ва ўмовах развіцця Смаргоншчыны актыўна развіваецца і сацыяльная сфера, адкрываюцца сучасныя ўстановы, укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі, рэалізуюцца творчыя праекты і праграмы. Але галоўны арыенцір - клопат пра людзей, паляпшэнне якасці іх жыцця - застаецца нязменным.
Дарагія сацыяльныя работнікі! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, добрага настрою, далейшых поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач, сямейнага цяпла і ўвагі блізкіх. Няхай вашы сэрцы заўсёды будуць шчодрымі на дабрыню, любоў і міласэрнасць.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.