У Ляхавіцкім раёне п'яны грузчык скраў два мікрааўтобусы і спаліў іх

Источник материала:  
04.01.2019 11:23 — Разное
У Ляхавіцкім раёне п'яны грузчык скраў два мікрааўтобусы і спаліў іх
Здымак з архіву.

У Ляхавіцкім раёне п'яны грузчык скраў два мікрааўтобусы і спаліў іх. Як інфармуе "Беларусь сегодня", здарэнне адбылося напярэдадні Новага года. Спачатку ў міліцыю звярнуліся індывідуальны прадпрымальнік і беспрацоўны жыхар вёскі Задвор'е, паведамілі, што ў іх скралі мікрааўтобусы. Неўзабаве транспартныя сродкі знайшлі, але спаленымі.

Міліцыя разблытала гэтую справу і затрымала падазраванага. Ім аказаўся 22-гадовы мужчына, жыхар раённага цэнтра. Ён прызнаўся, што быў у стане алкагольнага ап'янення. Калі ўбачыў ключ у замку запальвання мікрааўтобуса, ён вырашыў паехаць на ім у бок вёскі Пятухоўшчына. Але транспартны сродак раптоўна загарэўся — з-за кароткага замыкання электраправодкі. Праз гадзіну ў вёсцы Задвор'е грузчык пабачыў іншы мікрааўтобус і вырашыў паездзіць на ім, а пасля падпаліў. Распачатая крымінальная справа.

←Правда Романцева. Отказ от квартиры, побег из «Спартака» и договорные матчи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика