Гродзенец зламаў нос студэнту з Індыі піўной пляшкай
03.01.2019 15:44
—
Разное
Pixabay.com
Гродзенская міліцыя затрымала 36-гадовага жыхара Гродзенскага раёна. Яго падазраюць у асабліва злосным хуліганстве, паведамляе uvd.grodno.by.
Пацярпелым ад яго дзеянняй стаў 20-гадовы студэнт з Індыі. Здарэнне адбылося 2 студзеня ў краме на вуліцы Пушкіна ў Гродне. У тамбуры крамы мужчына стукнуў студэнта па галаве піўной пляшкай і зламаў яму нос. Міліцыянтам гродзенец патлумачыў, што замежнік нецэнзурна выказася на яго адрас.
Міліцыянты адзначаюць, што індыец не размаўляе па-руску, таму гродзенцу, верагодна, падалося.
Падазраваны раней судзімы за рабаванне. Ён нідзе не працуе, і ў момант нападу на студэнта быў п'яны. Затрымалі нападніка на кватэры ў таварыша, куды ён прыехаў некалькі дзён таму адзначаць Новы год.