Зіма вяртаецца: маразы, завірухі, паўночны вецер

Источник материала:  
03.01.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Зіма вяртаецца: маразы, завірухі, паўночны вецер

Пасля працяглага адліжнага надвор’я, якое суправаджалі дажджы, мокры снег і туманы, на Нясвіжчыну вяртаецца зіма. У бліжэйшыя дні чакаюцца маразы, паўночны вецер і ападкі ў выглядзе снегу, месцамі — мяцеліцы.

Сёння, 3 студзеня, на працягу дня сіноптыкі абяцаюць моцны снег на тэрыторыі раёна, магчымы завірухі. На дарозе — галаледзіца. Будзьце ўважлівымі! Паўночны вецер складзе 6 — 8 метраў за секунду, пры парывах — да 13. Тэмпература на дзень — -4…-3 °С, ноччу  — таксама да 4 градусаў ніжэй за нуль.

У пятніцу, 4 студзеня, перадаюць невялікі снег, паўночна-заходні вецер 3 — 5 м/с. Удзень — -6…-4 °С, уначы — -5…-4 °С.

У суботу, 5 студзеня, чакаецца ўзмацненне ападкаў: моцны снег, а месцамі верагодны мяцеліцы. Вецер пераменны, 6 — 8 м/с, парывы — да 11 м/с. Дзённая тэмпература — -3…-2 °С, ноччу — -7…-4 °С.

У нядзелю, 6 студзеня, па дадзеных спецыялістаў, асаблівых ападкаў не прадбачыцца, толькі ў другой палове дня — невялікі снег. Захаваецца моцны паўночны вецер — 6 —8 м/с, з парывамі да 13. Удзень — 7 градусаў са знакам “-”, уначы — -8…-7 °С.

На панядзелак, 7 студзеня, метэаролагі перадаюць узмацненне маразоў: удзень тэмпература апусціцца да -9…-8 °С, ноччу — -13…-12 °С. Надвор’е — воблачнае з праясненнямі, магчымы неістотны снег, невялікі вецер, увечары прагназуецца туман.

Воблачна з праясненнямі будзе і ў аўторак, без ападкаў. Тэмпература на гэты дзень складзе -8…-6 °С, уначы — да 7 градусаў ніжэй за нуль.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Пинском районе на месте ДТП погиб пешеход

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика