Шматдзетная маці напілася снатворнага, бо муж не ўзяў яе ў краму
02.01.2019 18:42
—
Разное
Фота: pixabay.com
У Вілейскім раёне шматдзетная маці напілася снатворнага, бо муж не ўзяў яе ў краму. Гэты выпадак адбыўся 30 снежня. Як піша "Рэгіянальная газета", муж сабраўся ехаць з суседам у краму. Жонку не ўзяў, бо не было з кім пакінуць дзяцей. Калі мужчына пайшоў, жанчына выпіла некалькі таблетак снатворнага.
Аднак аўтамабіль не завёўся, таму муж неўзабаве вярнуўся ў дом. Ён убачыў пустую ўпакоўку ад лекаў, але жонка спачатку не хацела прызнавацца, што піла таблеткі. Гаспадар выклікаў "хуткую". На шчасце, таблеткі, што выпіла жанчына, былі на расліннай аснове, таму вялікай шкоды арганізму яны не зрабілі. Шматдзетная маці проста праспала да наступнага ранку.