Более сотни книг передал в дар району наш земляк М.Миронович

Источник материала:  
02.01.2019 — Разное

НеЖАРТоўны падарунак

Больш за сотню кніг перадаў у дар раёну наш зямляк, паэт-сатырык Міхась Мірановіч. Пад яркімі вокладкамі невялікіх томікаў не толькі ўсімі любімыя гумарыстычныя карацелькі-фрашкі “Міранізмы”, трылогія “Жартачкі”, але і пародыі, пераклады ўкраінскіх пісьменнікаў, кніжкі для дзяцей “Перасмешкі”. Гэта ўнёсак Міхася Канстанцінавіча ў Год малой радзімы Ушаччыне, куды ўраджэнец Старыны Вялікадолецкага сельсавета прыязджае даволі часта. Усе гэтыя кнігі перададзены ў бібліятэкі раёна, і кожны зможа ўзняць настрой вясёлым трапным словам ці яго неспадзяваным значэннем з “Бес-талковага слоўніка”. Более сотни книг передал в дар району наш земляк М.Миронович

А паколькі Год малой радзімы не заканчваецца 2018-м, варта нагадаць, што ў рамках раённай праграмы “Мая радзіма Ушаччына” існуе міні-праект “Землякі, адгукніцеся”, мэта якога – наладзіць стасункі з ураджэнцамі нашага краю і прыцягнуць іх да сумесных карысных мерапрыемстваў.

Вольга Караленка.

На Ушаччыне

На Ушаччыне,

Згадзіцеся вы з гэтым,

Нарадзіліся

Ўсе лепшыя паэты.

А Гілевіча з Бураўкіным

Ўсе знаюць?

Вось яны крыху

Статыстыку ламаюць.

Кузьма і Мікіта

Аднавяскоўцаў нашых двух

Вазьмі –

Ні аднаму адмовіць

Нельга ў спрыце:

Кузьма Мікіту

Неяк падкузьміў,

А той Кузьму за гэта

Адмікіціў.

Біла мяне маці…

– Адкажы ты мне,

Татачка, прама:

Цябе біла калісь

Твая мама?

– Прызнаюся,

Дачушка мая –

Біла маці,

Ды толькі – твая!..

Назаўтра пасля ўчарашняга

Ці добра гэтак піць? –

Рашы:

Зноў галава

Балець асуджана,

Шкрабуцца кошкі

На душы,

А ў роце –

Імі ж напаскуджана!..

←«Люди кидают работу и едут работать за границу». Какой город и почему оказался самым «тунеядским»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика