Аўтамашына, у якой ехалі маці і дзіця, урэзалася ў ліхтар на МКАД
02.01.2019 13:46
—
Разное

З архіву БЕЛТА
Аварыя, у якой пацярпеў 10-гадовы хлопчык, здарылася 1 студзеня на Мінскай кальцавоў аўтадарозе, інфармуе БЕЛТА.
Аўтамабіль "Пежо" прыкладна ў 14:15 вылецеў за межы дарогі і ўрэзаўся ў ліхтарны слуп. Пры ДТЗ пацярпелі кіроўца і яе сын. У ДАІ падкрэсліваюць, што хлопчык ехаў на заднім сядзенні і не быў прышпілены рамянём бяспекі.
Цяпер жанчына з сынам знаходзяцца ў лякарні.
Інспектары ДАІ дадалі, што машына не мела дазволу на ўдзел у дарожным руху, а таксама страхоўка была пратэрмінаваная.
Цяпер спецыялісты праводзяць праверку гэтага інцыдэнту.