Пацярпелая ў ДТЗ брастаўчанка ўцякла з аўтамабіля "хуткай"

Источник материала:  
02.01.2019 12:24 — Разное
Пацярпелая ў ДТЗ брастаўчанка ўцякла з аўтамабіля "хуткай"
Фота gaibrest.by з месца здарэння

Нечакана завяршылася ДТЗ, якое адбылося пад Брэстам увечары 1 снежня, паведамляе gaibrest.by.

Інцыдэнт здарыўся каля 18:35 за 1 км ад абласнога цэнтра. Аўтамабіль "Рэно Меган", якім кіраваў 28-гадовы брастаўчанін, збіў 34-гадовую жанчыну-пешахода, якая ішла па праезнай частцы. Пасля гэтага машына выехала на правую ўзбочыну і ўрэзалася ў ліхтарны слуп. 

Пра ДТЗ атрымала траўмы 56-гадовая пасажырка аўто, якая ехала на заднім сядзенні злева і была прышпіленая рамянём бяспекі. Пасля меддапамогі ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской лякарні жанчыну адпусцілі дадому.

Траўмы атрымала таксама і пешаход. Аднак калі жанчыну везлі ў лякарню, яна папросту ўцякла з аўтамабіля. Цяпер месцазнаходжанне пешахода высвятляецца. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

←В Лиде «Фольксваген» врезался в стоящий на обочине «МАН». Водителя поместили в реанимацию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика