Аўтобус з расійскімі турыстамі перакуліўся пад Ушачамі
02.01.2019 08:10
—
Разное
Фота: ДАІ
Увечары 1 студзеня каля 19.30 ва Ушацкім раёне з'ехаў у кювет і перакуліўся расійскі турыстычны аўтобус, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.
Аўтобус ехаў з з Глыбокага ў Віцебск. У ім былі 24 человека: 23 з іх — грамадзяне Расіі (у тым ліку два кіроўцы) і экскурсавод з Віцебска.
Шпіталізацыя не спатрэбілася нікому з тых, хто ехаў у аўтобусе.
Міліцыя даставіла пасажыраў з месца здарэння ва Ушацкую сярэднюю школу, дзе іх часова размясцілі і забяспечылі харчаваннем.