Расце колькасць пацярпелых ад петардаў у навагоднюю ноч

Источник материала:  
01.01.2019 17:23 — Разное
Расце колькасць пацярпелых ад петардаў у навагоднюю ноч
Фота: pixabay.com

Расце колькасць пацярпелых ад петардаў у навагоднюю ноч. Міліцыя распавяла пра здарэнні ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях.

У Мазыры петарда разарвалася ў левай руцэ 48-гадовага мужчыны, былі пашкоджаныя два пальцы. Меддапамогу яму аказвалі ў гарадской бальніцы. Пацярпелы быў у стане алкагольнага ап'янення. Падобнае здарэнне адбылося ў Рэчыцы, дзе пацярпела 29-гадовая жанчына. У яе хімічны апёк правага вока. Яна таксама была ў стане алкагольнага ап'янення. Агулам у Гомельскай вобласці пацярпелі 4 чалавекі.

Два здарэнні з піратэхнікай зафіксаваныя на Гродзеншчыне. У Смаргоні ў бальніцу з сур'ёзнай траўмай рукі трапіў 37-гадовы мінчук, а ў Слоніме апёкі твару атрымала 32-гадовая мясцовая жыхарка. Шпіталізацыя ёй не спатрэбілася.

Праваахоўнікі падкрэсліваюць, што гэтыя выпадкі адбыліся па-за месцамі правядзення масавых мерапрыемстваў. Таксама як і здарэнні ў Барысаве і Салігорску, дзе пацярпелі дзеці.

←Посмотрите на минчан, которые вышли на пробежку рано утром 1 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика