У апошні дзень года пройдзе снег з дажджом, будзе да +3
30.12.2018 13:21
—
Разное

Фота з архіву
У бліжэйшыя суткі, 31 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі сіноптыкі прагназуюцт слабы туман і галалёд, часам магчымыя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, а на захадзе краіны — з дажджом. У асобных раёнах будзе наліпанне мокрага снегу.
На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны.
Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 3 да плюс 3.
У першы дзень новага года надвор’е будзе неспрыяльнае: чакаецца вецер з парывамі да 15-18 метраў за секунду, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.