Наша землячка, журналистка Алина Шрубок получила награду с рук Президента страны
Беларускае тэлеграфнае агенцтва адзначыла 23 снежня векавы юбілей. Віншаванні з гэтай падзеяй адрасаваў супрацоўнікам БЕЛТА Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. “Вось ужо сто год агенцтва выконвае важнейшую місію – фіксуе і захоўвае гісторыю нашай краіны. Яшчэ адна добрая нагода ўзнагародзіць нашых журналістаў”, – зазначыў кіраўнік краіны. Асабліва прыемна, што ордэн Пашаны з рук Прэзідэнта атрымала ў гэты дзень наша зямлячка, вядучы рэдактар галоўнага выпуску БЕЛТА Аліна Шрубок. “Я ўжо амаль 40 год працую ў агенцтве і разам са сваімі калегамі з’яўляюся сведкам станаўлення і развіцця Беларусі. Мы, журналісты, рэдактары, кожны дзень асвятляючы падзеі краіны і свету, пішам своеасаблівы летапіс нашага часу. Гэта высокая ўзнагарода – стымул для ўсяго нашага калектыву быць наперадзе і працаваць яшчэ лепш”, – пракаменціравала адметную падзею Аліна Пятроўна. Ураджэнка райцэнтра, якую многія памятаюць па дзявочым прозвішчы Махонька, скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Яна даволі часта бывае на малой радзіме, падтрымлівае сувязь з землякамі, якія, у сваю чаргу, ганарацца поспехамі адной з вядучых журналістак Беларусі.
Наталля БАГДАНОВІЧ.