У Новы год — з верай у цуды і дабрыню

Источник материала:  
29.12.2018 — Разное

Напярэдадні самага чароўнага і светлага свята старшыня райвыканкама Дзмітрый Рубан, намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Хучаў, в.а. начальніка аддзела па адукацыі, спорту і турызму Таццяна Каржукова наведалі дом сямейнага тыпу і ўручылі прыемныя навагоднія падарункі.

— Новы год — час, калі кожны жадае паверыць у добрую казку. Кожны год мы загадваем жаданні і чакаем, што яны здзейсняцца. Хочацца, каб усе вашы мары спраўдзіліся, а кожны дзень вы сустракалі дабрынёй і пазітыўным настроем. Моцнага здароўя і добрых адзнак у надыходзячым годзе, — павіншаваў рабят старшыня райвыканкама.
Святочны настрой дзеткам падарылі супрацоўнікі ЦТДзіМ, якія ператварыліся ў вядомых навагодніх персанажаў. Дзеці таксама падрыхтавалі для гасцей падарунак — вершы, песні і сонечны настрой.

Уласн. інфарм.

←Российский коммерсант обманул три белорусских молокопредприятия на $1,3 млн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика