Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету

Источник материала:  
28.12.2018 — Разное

Навагодні дзень падпісчыка на раённую газетуСа дня выхаду першага нумара раённай газеты “Кліч Радзімы” прайшло ўжо больш за 70 гадоў. За гэты час змяніліся эпохі, пакаленні. А раённая газета па-ранейшаму застаецца надзейным сродкам сувязі паміж органамі ўлады і насельніцтвам раёна, добра вядомым перыядычным выданнем для кожнага нашага мясцовага жыхара. Нездарма кажуць, што па газетных падшыўках можна вывучаць гісторыю роднага краю.

І сёння пра найбольш значныя падзеі шаркаўшчынскага краю вы, паважаныя чытачы, можаце прачытаць на старонках “Кліч Радзімы”: газеты, якая ва ўсе часы праслаўляла лепшых працаўнікоў нашага невялікага раёна, людзей цікавых і творчых. “Шаркаўшчына наша — горад маленькі, тут усе адзін аднаго ведаюць. Таму і газету раённую заўсёды цікава чытаць”, — адзначаюць многія жыхары нашага раёна, для якіх магчымасць пагартаць “раёнку” стала ўжо добрай звычкай. Пра гэта і жартаўлівы верш нашай пастаяннай чытачкі, які мы з задавальненнем друкуем у святочным нумары і які, спадзяёмся, спадабаецца ўсім вам.

Чарговы дзень падпісчыка прайшоў 26 снежня ў будынку Шаркаўшчынскага ўчастка паштовай сувязі, а таксама у многіх арганізацыях нашага раёна, куды супрацоўнікі раённай газеты разам са Снягурачкай (карэспандэнтам Аленай Ананіч) і найлепшымі пажаданнямі для ўсіх сваіх чытачоў завіталі напярэдадні Новага года. Усе, хто прыйшоў у сераду на сустрэчу з калектывам рэдакцыі, не толькі падпісаліся на любімае перыядычнае выданне, але і атрымалі невялікія падарункі ад  “Кліч Радзімы».

Заставайцеся з намі ўжо ў Новым 2019 годзе! Калектыў рэдакцыі ўдзячны ўсім сваім чытачам: тым, хто выпісвае раёнку, чытае яе, тэлефануе і піша нам!

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету Навагодні дзень падпісчыка на раённую газету

Размова пра тое, чаму трэба выпісаць раёнку

— Ну, што раёнка піша нам?

Якія там навіны?

Хоць акуляраў не ўзяла,

Ды ведаць я павінна!

Дык ты, Марыся, пачытай!

—  Цікаўная ты, Каця, край.
Ну, добра, слухай. Пішуць нам,
Што вырашыў райвыканкам.

А тут пра добрую сям’ю

І дзетак у іх трое.

Вадзіцелем працуе муж,

А жонка — медсястрою.

—  Ой, дзеўкі, слухайце сюды!
Вось гэта дык навіна! —
Паказвае раёнку ўсім,

Шчабеча баба Ніна. —

Мой зяць Міхась! Пазнаяце?

Стаіць каля машыны.

I згодна заківалі ўсе:

То добрая навіна!

—Ну як жа не дзівіцца тут?

Лічыла: Мішка — шалапут.

А ён — герой! Геро-о-ой!

Ківае цешча галавой:

—Але, каб не газета,

Не ведала б пра гэта!

Смяецца баба Каця:

— Шануй, суседка, зяця!

— Дык і ў цябе, паслухай, Каць,

Таксама ёсць даўно ўжо зяць. —

Таўхае Мар’я Кацю:

—Глядзі, напішуць пра яго,

А ты не ўзнаеш нічаго,

Не павіншуеш зяця.

Знайдзі-ка паштальёнку

Ды выпішы раёнку!

Упэўнішся, што гэта

Ка-а-арысная газета!

Размову падслухала наша пастаянная чытачка Валянціна ЗАПРУДСКАЯ.

 

Comments are closed.

Яндекс.Метрика