З гаўбца ў інтэрнаце БДУ выпаў студэнт: спрабаваў зрабіць сэлфі
28.12.2018 12:11
—
Разное
Фота інтэрната: studgorodok.bsu.by
Трагічнае здарэнне адбылося ўночы на 28 снежня ў інтэрнаце БДУ №1, што месціцца на вуліцы Свярдлова ў цэнтры Мінска. З будынка вываліўся студэнт і разбіўся насмерць, пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA. Па звестках блогера, хлопец быў нападпітку.
Крыніцы Еўрарадыё ў адміністрацыі БДУ пацвярджаюць выпадак, але абвяргаюць, што студэнт быў п'яны. Па нашых звестках, здарыўся няшчасны выпадак: хлопец хацеў зрабіць сэлфі на невялікім гаўбцы (яны ў будынку ёсць на трэцім і чацвёртым паверхах) і не ўтрымаўся.
У інтэрнаце жывуць студэнты гістарычнага факультэта, факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама Інстытута бізнеса і менеджменту тэхналогій Белдзяржуніверсітэта.