С наступающим новым 2019 годом, жители Шумилинского района!
28.12.2018
—
Разное
Мы праводзім адыходзячы 2018 год з лёгкім сумам і ўдзячнасцю за дадзеныя магчымасці і дасягнутыя мэты, за важкія дасягненні і проста шчаслівыя моманты. Кожнаму з нас ён запомніўся чымсьці сваім, асаблівым.
Падводзячы вынікі года, трэба прызнаць, што нямала зроблена для развіцця раёна. Сярод найбольш значных вынікаў – будаўніцтва 32-кватэрнага жылога дома ў райцэнтры, мадэрнізацыя цэха па здабычы і перапрацоўцы торфу і ўвядзенне ў эксплуатацыю станцыі абезжалезвання ў г. п. Обаль, запуск новых вытворчасцяў на дзеючых прадпрыемствах, рамонт вулічна-дарожнай сеткі, адкрыццё новых гандлёвых аб’ектаў і шмат іншага.
Падрастаючае пакаленне раёна папоўніла скарбонку інтэлектуальных, спартыўных і творчых перамог на рэспубліканскіх і абласных спаборніцтвах.
Напярэдадні новага года са словамі шчырага прызнання і ўдзячнасці хочацца звярнуцца да ўсіх працоўных калектываў і ўстаноў, ветэранаў і моладзі, да ўсіх, хто сваёй працай і нераўнадушнымі адносінамі памнажае поспехі нашага раёна, робіць яго багацей і прыгажэй.
Надыходзячы 2019 год адзначаны юбілейнымі датамі – 75-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 95-годдзем з дня ўтварэння Шумілінскага раёна.
Шчыра спадзяемся, што надыходзячы год да-зволіць нам захаваць атмасферу стабільнасці і ўзаемаразумення, умацаваць упэўненасць ва ўласных сілах і ў заўтрашнім дні. І няхай назапашаны вопыт і імкненне да пазітыўных перамен паслужаць залогам будучых дасягненняў на карысць роднага краю.
Напярэдадні Новага года прыміце сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, міру і дабрабыту, шчасця і працвітання!
Няхай надыходзячы год памножыць яркія імгненні жыцця, побач будуць блізкія і дарагія для вас людзі, а цяпло сямейнага ачага прывабіць жаданых гасцей! Няхай шчаслівы дзіцячы смех і дастатак напаўняюць кожны дом, радасць і спакой паселяцца ў кожным сэрцы!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №100 ад 28.12.2018 г.