У Дзяржынску 30-гадовы мінчук адарваў пагон супрацоўніку ДАІ

Источник материала:  
27.12.2018 14:11 — Разное
У Дзяржынску 30-гадовы мінчук адарваў пагон супрацоўніку ДАІ
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Дзяржынску трое мужчын напалі на супрацоўніка ДАІ. Ён прыехаў да аднаго з дамоў пасля тэлефанавання ў міліцыю жанчыны. Яна паведаміла пра прыпаркаваны аўтамабіль з нумарамі Брэсцкага рэгіёна, у якім сядзелі трое мужчын. Іх паводзіны падаліся жанчыне падазронымі.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Мінскай вобласці, праваахоўнік папрасіў у мужчын дакументы для праверкі і пацікавіўся, з якой мэтай яны там знаходзяцца. 30-гадовы ўладальнік машыны, жыхар сталіцы, аказаўся ў стане алкагольнага ап'янення, ён пачаў нецэнзурна лаяцца, а пасля схапіў даішніка за адзенне. У выніку на куртцы быў адарваны пагон. Даішнік хулігана скруціў, але з машыны выйшлі яго сябры (30-гадовы жыхар дома, каля якога быў прыпаркаваны аўтамабіль, і 24-гадовы жыхар Негарэлага). Яны нанеслі праваахоўніку два ўдары ў твар. Даішнік паспеў выклікаць дапамогу, нападнікаў затрымалі.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Адзначаецца, што раней затрыманыя не мелі сур'ёзных праблем з законам. Іх неадэкватную рэакцыю тлумачаць выпітым алкаголем. Цяпер мужчынам пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Міліцыя раіць грамадзянам, якія не згодныя з патрабаваннямі супрацоўніка ўнутраных спраў, не супраціўляцца, выконваць яго патрабаванне, а пасля паскардзіцца міліцэйскаму кіраўніцтву ці ў пракуратуру.

←"Умный" обогреватель от Xiaomi оценили в 50 долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика