У Пастаўскім раёне жанчына ўвечары выйшла на трасу і справакавала аўтааварыю
26.12.2018 09:55
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У Пастаўскім раёне жанчына ўвечары 25 снежня выйшла на трасу "Браслаў — Паставы — Мядзел" і справакавала аўтааварыю. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Віцебскай вобласці, па словах 23-гадовага кіроўцы "Renault Laguna", пешаход з'явілася на праезнай частцы раптоўна, на яе адзенні не было флікера. У выніку жанчына трапіла пад аўтамабіль. Пасля гэтага "Renault Laguna" вынесла на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з "LADA Largus".
Кіроўцы не пацярпелі, а пешаход атрымала траўмы, яна знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.