Рыбак праваліўся пад лёд на вадасховішчы пад Быхавам

Источник материала:  
25.12.2018 15:33 — Разное
Рыбак праваліўся пад лёд на вадасховішчы пад Быхавам
Фота: mchs.gov.by

24 снежня ў 12:38 быхаўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на Чыгірынскім вадасховішчы каля вёскі Чачэвічы пад лёд праваліўся мужчына. Выбрацца самастойна ён не мог.

Супрцаўнікі МНС прыбылі на месца выкліку праз пяць хвілінаў. Яны пабачылі, што ў палонцы за 150 м ад берага знаходзіцца чалавек. Яму дапамаглі выбрацца з дапамогай ратавальнай дошкі. 

Выявілася, што гэта 46-гадовы магілёвец, які прыехаў парыбачыць. Недастаткова тоўсты лёд (3-5 см) не вытрымаў чалавека, і рыбак апынуўся ў вадзе. Пасля таго, як яго агледзелі медыкі, мужчына быў адпушчаны дадому.

←Где проходят самые интересные ярмарки в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика