Са светлым Хрыстовым Нараджэннем!

Источник материала:  
25.12.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Са светлым  Хрыстовым Нараджэннем!

Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!

Дарагія каталікі і іншыя хрысціяне, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!

Мы жывём у неспакойны час, калі ў некаторых краінах пануюць нянавісць, тэрарызм, супрацьстаянне палітычных і рэлігійных сіл. Таксама і нашы думкі і сэрцы напоўнены неспакоем.

Калі паглядзець на чалавечую істоту і сутнасць чалавечага існавання, то мы ўбачым, што чалавек перажывае неспакой і нават страх, знаходзячыся ў цемры. І толькі святло, пранізаючы цемру, рассейвае неспакой і знішчае страх.

Хрыстова Нараджэнне асацыіруецца са святлом Бэтлеемскай Зоркі, якая паказала шлях Чалавецтву да Бога. І ўвогуле, Хрыстос з’яўляецца Святлом, якое рассейвае цемру нашага жыцця, ахутаную злом нашых грахоў.

Жадаю ўсім, каб Святло Хрыстовага Нараджэння заззяла ў нашых сэрцах, рассейваючы цемру і напаўняючы надзеяй. Толькі Бог і вера ў Яго можа напоўніць наша жыццё спакоем. Няхай жа Ён будзе ў нашым жыцці і нашым Жыццём!!!

Радасці вам і вашым сем’ям у Новым 2019 годзе!

Таксама складаю свае віншаванні ўсім, хто будзе гэта светлае свята адзначаць праз два тыдні! Ад шчырага сэрца для ўсіх нас прашу ва Ўсявышняга Яго шчодрага благаслаўлення!!!

Са святам Божага Нараджэння і з Новым Годам!!!

Ксёндз-канонік Пётр ШАРКО,

дэкан Нясвіжскага дэканата,

пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі

Божага Цела ў Нясвіжы.

 

Уважаемые христиане  католической конфессии!

Примите самые искренние поздравления с Рождеством Христовым!

Чистая радость этого светлого праздника объединяет людей. С ним мы связываем свои надежды на новое счастье, мир и благополучие, на доброе будущее наших детей и внуков. Этот праздник вот уже на протяжении двух тысячелетий сближает нас, наполняет сердца  милосердием.

В этот светлый день мы желаем всем крепкого здоровья, взаимопонимания, любви, счастья и душевного равновесия! Пусть всегда, как в Рождественские дни, благодатная атмосфера добра и  спокойствия царит в ваших семьях.

Несвижский районный

исполнительный комитет.

Несвижский районный

Совет депутатов.    

 

Віншую  з Калядамі!

Паважаныя землякі, вернікі каталіцкай канфесіі!

Сардэчна віншую вас з надыходзячымі Калядамі! Жадаю, каб у гэты дзень са з’яўленнем на вячэрнім небе першай  зоркі ў кожным сэрцы загарэўся агеньчык любові, веры і надзеі. Няхай у мінулым застанецца ўсё дрэннае, а будучае стане светлым і чыстым. Здароўя ўсім, радасці, шчасця! Няхай збываюцца ўсе вашы  мары!

З павагай Мікалай  РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,

старшыня СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Паважаныя  жыхары  г. Нясвіжа і Нясвіжскага  раёна!

Дарагія сябры!

Віншую вас з адным з галоўных хрысціянскіх свят — Нараджэннем Хрыстовым, якое 25 снежня адзначаюць вернікі каталіцкай і іншых канфесій. Жадаю вам фізічнай моцы, добрага настрою, прыемных падарункаў, увагі і любові блізкіх лю-дзей. Няхай гэтая святая ноч падорыць вам радасць, лад і згода трывала паселяцца ў вашых  дамах і ва ўсёй нашай краіне, спраўдзяцца самыя лепшыя чаканні і надзеі!

З павагай Алена АНІСІМ,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

Паважаныя жыхары раёна,  вернікі каталіцкай канфесіі!

Віншую вас  з самым добрым, светлым, чыстым, цудоўным святам Божага Нараджэння!  У карагодзе снежаньскіх падзей гэты дзень асаблівы. Ён нагадвае нам пра самае лепшае, што ёсць у нашым жыцці, — веру, міласэрнасць і любоў да чалавека. Нараджэнне Хрыстова — гэта чаканне цуду, урачыстасць свету, імкненне да дабрыні і міласці.

Шчыра жадаю вам сардэчнай радасці. Няхай дабро, прадчуванне шчасця, цяпло сустрэчы з блізкімі, святочная атмасфера запоўняць думкі.

Няхай калядная зорка яркім святлом заззяе над вашымі дамамі,  і гэта святло напоўніць душы кожнага шчырасцю і спакоем. Шчаслівых і бласлаўлёных свят!

З павагай Людміла ВІТКО,

дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П. Пранузы.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В чем пойти на новогодний корпоратив? Выбираем наряд у белорусских дизайнеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика