З надыходзячым святам Божага Нараджэння віншуем глушчан-каталікоў
Дарагія Браты і Сёстры і ўсе людзі добрай волі!
Надыходзячыя святы Божага Нараджэння прыносяць разам з сабой мноства думак для разважання: мы падсумоўваем наша мінулае жыццё і будуем планы на новы 2019 год. Малюся і веру, што нованароджанае Дзіцятка Езус благаславіць у новым годзе ўсе вашы добрыя ініцыятывы і пачынанні. Няхай пачуццё рэалізаванасці — асабістай і той, якая сыходзiць з вашага служэння, — суправаджае вас у кожную хвіліну жыцця. І ў той жа час жадаю, каб гэтыя святочныя дні былі напоўнены атмасферай радасці і свабоды ад штодзённага віру клопатаў, каб нішто не азмрочвала і не перашкаджала глыбокаму перажыванню гэтай урачыстасці.
З нагоды надыходзячых святаў скіроўваю самыя шчырыя пажаданні супакою, Божай радасці і любові. Жадаю таксама быць здольнымі ўсцяж заўважаць у сваім жыцці прысутнасць Бога і, выходзячы Яму насустрач, усведамляць сваё трывалае шчасце.
Аляксандр Яшэўскі, S.D.B. Дапомажны Біскуп Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі Біскупскі Вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці