У Лоеве прынеслі ў абменнік расійскія рублі з “Банка прыколаў”
23.12.2018 17:51
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў
У Лоеве ў абменнік прынеслі расійскія рублі з “Банка прыколаў”. Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі, такі інцыдэнт адбыўся раніцай 22 снежня ў адной з касаў “Белаграпрамбанка”.
Жанчына падала для абмену чатыры банкноты па 1000 расійскіх рублёў, але на адной з іх быў надпіс “Білет банка прыколаў 1000 дубляў не з’яўляецца плацёжным сродкам”.
Падчас разбіральніцтва выявілася, што грошы прывёз муж, які працуе ў Расіі. Перад святамі яму выдалі заробак і мужчына размяняў купюру 5000 рублёў на драбнейшыя, але не западозрыў падману.