У Баранавічах “замінавалі” чыгуначны вакзал
23.12.2018 11:31
—
Разное

Фота: відавочцы здарэння
У Баранавічах эвакуявалі людзей з будынку чыгуначнага вакзала: прычынай стала паведамленне пра нібыта закладзеную бомбу.
У абласной міліцыцыі парталу TUT.by паведамілі, што ў МНС патэлефанавала жанчына, якая і сказала пра нібыта закладзенае выбуховае прыстасаванне.
На месца выехала міліцыя, выратавальнікі і сапёры, якія правяралі вакзал на наяўнасць бомбы.