У нядзелю будзе слотна: мокры снег і да +2
22.12.2018 17:36
—
Разное

Фота з архіву
У бліжэйшыя суткі, 23 снежня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе снегу і мокрага снегу, а на паўднёвай палове — снегу з дажджом.
У асобных раёнах чакаюцца туман і галалёд, на дарогах будзе галалёдзіца.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 5-10 метраў за секунду з парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.