Дасведчаны па пытаннях электрабяспекі

Источник материала:  
22.12.2018 — Разное

Дасведчаны  па пытаннях электрабяспекі
Кожны чалавек ведае, што электрыч­насць дае нам не толькі святло, але і неабходную энергію для работы большасці сучасных прыбораў. Пры гэтым відавочным фактам застаецца небяспека электрычнасці і яе здольнасць наносіць шкоду здароўю чалавека.

Электратраўматызм у параўнанні з іншымі відамі траўматызму складае невялікі працэнт, аднак па ліку траўм з цяжкім і асабліва смяротным вынікам займае адно з першых месцаў.
З мэтай павышэння ўзроўню ведаў па электрабяспецы РУП “Магілёўэнерга” штогод праводзіць конкурс сярод навучэнцаў устаноў адукацыі ўсіх тыпаў. Радуе той факт, што вучні Паўлавіцкай СШ імя Г.А.Худалеева з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі і прызёрамі гэтага конкурсу. І на гэты раз вучань 6 класа Станіслаў Муха разам са сваім класным кіраўніком А.Р.Макаронак у лістападзе-снежні прымаў удзел ва ўсіх трох этапах конкурсу. На першым этапе ён прадставіў рэферат на тэму “Што такое электрычнасць і чаму яна небяспечная?” і стаў пераможцам. На другім этапе (віктарыне па электрабяспецы) у сваёй падгрупе ён быў першым, хто правільна і хутчэй за ўсіх адказаў на ўсе пытанні.
14 снежня Станіслаў разам з Алай Расціславаўнай прымаў удзел у трэцім этапе конкурсу, які праходзіў у г.Магілёве. У “Сваёй гульні” вучань прадэманстраваў добрую логіку і спрыт. У выніку ён быў адзначаны дыпломам ІІ ступені і каштоўнымі падарункамі.
Людміла Іванова, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева.

←В аварии в Рогачевском районе погибли три женщины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика