Урачыстасць у 263 базе захавання, рамонту і ўтылізацыі
Учора на тэрыторыі 263 базы захавання, рамонту і ўтылізацыі сродкаў сувязі адбылася цырымонія перадачы вайсковым часцям спецыяльнай тэхнікі, выпушчанай ці мадэрнізаванай сёлета абароннымі прадпрыемствамі краіны. Дакументы экіпажам уручаў намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл па баявым упраўленні генерал-маёр Iгар Кароль. Усяго перадавалася больш за 30 мабільных комплексаў трапасфернай сувязі, апаратных, радыёрэлейных станцый. Сярод апошніх была і самая новая распрацоўка айчыннага ВПК — Р-414МБРП.
Урачыстасць праводзіцца ўжо чацвёрты раз і заўсёды ў Асіповічах. Выбар, зразумела, невыпадковы: наш горад — не толькі сталіца айчыннай артылерыі, але і адзін з галоўных цэнтраў, якія забяспечваюць армію сучаснымі сродкамі камунікацыі.
Часці асіповіцкага гарнізона новую тэхніку на гэты раз не атрымлівалі, аднак знаёмы нумар убачыць удалося: адна апаратная сувязі прызначалася 36 дарожна-маставой брыгадзе, якая некалькі гадоў назад была перадыслакавана з Лапіч у Жодзіна. Экіпаж машыны — старшы прапаршчык Наталля Карасёва і сяржант-кантрактнік Сяргей Мароз — якраз з “ветэранаў”, што пачыналі службу ў нашым краі.
Новая тэхніка, перасоўванне часцей, змены ў экіпіроўцы — самыя пераканаўчыя прыкметы развіцця арміі і, адпаведна, узрастання абароназбольнасці суверэннай Беларусі.
Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.