Пад Мінскам падчас катання на цюбінгу загінуў 10-гадовы хлопчык

Источник материала:  
22.12.2018 16:58 — Разное
Пад Мінскам падчас катання на цюбінгу загінуў 10-гадовы хлопчык
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У пасёлку Прылукі пад Мінскам падчас катання на цюбінгу загінуў 10-гадовы школьнік. Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на відавочцаў здарэння, хлопчык быў на горцы з маці. У адзін са спускаў на цюбінгу (гэта надзьмутыя круглыя санкі) школьнік не разлічыў траекторыю і з разгону ўрэзаўся ў ліхтар.

Удар быў моцным, хлопца не ўратавалі, ён памёр. 

Большасць прылуцкіх бацькоў пасля гэтага выпадку забараняюць сваім дзецям катацца з той горкі, яна цяпер пустая, хоць і не агароджаная. Бацькі таксама звяртаюць увагу, што горкі часта знаходзяцца ў небяспечных месцах: побач з дарогамі, сметніцамі, слупамі ці дрэвамі і ніяк не агароджваюцца, каб на іх можна было катацца бяспечна. 

У прылуцкай школе сітуацыю не каментуюць — яна адбылася пасля ўрокаў і не на іх тэрыторыі. 
 

←Акция «Наши дети» в Осиповичах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика