Два дыпломы за поспех

Источник материала:  
21.12.2018 15:55 — Разное

Два калектывы з Ганцаўшчыны адзначаны ўзнагародамі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама.

Два дыпломы за поспех

У цэнтры — Жанна Рудко. Фота 2016-га года.

Дыплом першай ступені атрымаў савет моладзі Ганцавіцкай раённай бібліятэкі імя В.Ф. Праскурава, які ўзначальвае Святлана Кунцэвіч — за выдатную работу з маладымі чытачамі.

Дыплом першай ступені заваявала і выхавацель інтэрната Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Жанна Рудко — за ўзорную арганізацыю выхаваўчай работы з навучэнцамі. Як адзначыла намеснік дырэктара ліцэя па вучэбна-выхаваўчай рабоце Аксана Высоцкая, цяперашні поспех Жанны Рудко не першы ў яе біяграфіі. У 2016-м Жанна Юр’еўна ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі «Лепшы выхавацель устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі Брэсцкай вобласці» (НА ЗДЫМКУ).

Вячаслаў БУРДЫКА.

Фота з сайта Ганцавіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

(Visited 45 times, 15 visits today)

←Более 40 тыс. тонн импортируемых минудобрений, в том числе из Беларуси, заблокировано на украинской границе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика