У Ляхавіцкім раёне аўтобус наехаў на раварыста, які ляжаў на дарозе
21.12.2018 11:09
—
Разное
Фота: gaibrest.by
У Ляхавіцкім раёне аўтобус наехаў на раварыста, які ляжаў на дарозе. 50-гадовы мужчына памёр на месцы ад атрыманых траўмаў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, здарэнне адбылося каля 18:45 ў чацвер, 20 снежня, на аўтадарозе Ляхавічы — Крывошын — Свяціца. Загінулы — жыхар вёскі Ліпск. Аўтобусам кіраваў 51-гадовы жыхар Баранавічаў.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.