У Расіі ў будаўнічай бытоўцы згарэлі двое беларусаў

Источник материала:  
20.12.2018 16:14 — Разное
У Расіі ў будаўнічай бытоўцы згарэлі двое беларусаў
Здымак з архіву. Фота: pixabay.com

У Расіі ў Ленінградскай вобласці ў будаўнічай бытоўцы згарэлі двое беларусаў. Як інфармуе сайт nevnov.ru, здарэнне адбылося ў ноч на 19 снежня ў вёсцы Аро Усяволжскага раёна. Ратавальнікі знайшлі ў бытоўцы абгарэлыя целы двух мужчын. Аднаму з іх было 35 гадоў, іншаму — 43. Беларусы афіцыйна былі беспрацоўнымі і не мелі рэгістрацыі на тэрыторыі РФ. Праваахоўнікі высвятляюць, чым займаліся мужчыны ў Расіі і як узнік пажар.

←Путин: Допинг применяется во всем мире

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика