Гомельскі падлетак абрабаваў пенсіянерку ў Мінску

Источник материала:  
20.12.2018 13:35 — Разное
Гомельскі падлетак абрабаваў пенсіянерку ў Мінску
Фота: pixabay.com

У мінскую міліцыю звярнулася 71-гадовая жанчына, якая заявіла, што невядомы мужчына скраў у яе сумку з асабістымі рэчамі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Пенсіянерка распавяла, што ішла па вуліцы, а міма яе прайшла кампанія маладых людзей. Пры гэтым адзін з іх выхапіў у яе сумку з рук. Сведкі злачынства паведамілі, што зламыснікі з'ехалі з месца здарэння на аўтамабілі, і назвалі марку аўто.

Па камерах відэаназірання аднаго з гандлёвых цэнтраў праваахоўнікі выявілі зламысніка. Гэты быў непрацуючы 17-гадовы гамяльчук. Хлопца ў яго дома затрымалі байцы АМАПа. 

Цяпер на падлетка пачалі крымінальную справу за рабаванне. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

←Интрига раскрыта. МАЗ представил уникальный капотный грузовик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика