Над рэалізацыяй праекта “Лясная прыгажуня” цэлы год працавалі выхаванцы Асінаўшчызненскіх яслей-сада-пачатковая школа

Источник материала:  
20.12.2018 — Разное
На пацягу 2018 года выхаванцы групы інтэграванага навучання і выхавання дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Асінаўшчызненскі яслі-сад-пачатковая школа” працавалі над рэалізацыяй праекта “Лясная прыгажуня”.

Над рэалізацыяй праекта “Лясная прыгажуня” цэлы год працавалі выхаванцы Асінаўшчызненскіх яслей-сада-пачатковая школа

Выбралі елку аб’ектам даследчай работы таму, што яна з’яўляецца дзіўным прыродным дарам, які трэба берагчы і рацыянальна выкарыстоўваць. Актуальнай стала мэта – прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы захавання іглічных дрэў, асабліва перад навагоднімі і каляднымі святамі, якія немагчымы без прысутнасці зялёнай прыгажуні.

Маленькія даследчыкі і іх бацькі так пранікліся да лёсу навагодняй елачкі, што арганізавалі выставу творчых  работ “Ёлка сваімі рукамі”, стварылі зборнік экалачічных казак, загадак, сабралі пазнавальны матэрыял аб лясной прыгажуні і карысці, якую яна прыносіць людзям і свайму прыроднаму згуртаванню. А для таго, каб навучыць і іншых гуманна ставіцца да жыцця елкі, арганізавалі акцыю “Елачка, жыві!” да якой далучылі амаль усіх навучэнцаў установы, іх бацькоў  і жыхароў аграгарадка Асінаўшчызна.

Над рэалізацыяй праекта “Лясная прыгажуня” цэлы год працавалі выхаванцы Асінаўшчызненскіх яслей-сада-пачатковая школа

Спадзяёмся, што наша праца была плённай, і, хоць невялікая частка ялінак будзе працягваць расці і жыць у надыходзячым 2019 годзе.

Не губіце лясных прыгажунь, зберажыце ім жыццё!

Над рэалізацыяй праекта “Лясная прыгажуня” цэлы год працавалі выхаванцы Асінаўшчызненскіх яслей-сада-пачатковая школа

Святлана ЦЫБОЎСКАЯ, выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Фота аўтара.

←Отец Нурмагомедова назвал цену за новый бой с Макгрегором

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика