У Расіі затрымалі беларуса-аўтаслесара, які прадаваў на запчасткі чужыя машыны

Источник материала:  
19.12.2018 20:49 — Разное
У Расіі затрымалі беларуса-аўтаслесара, які прадаваў на запчасткі чужыя машыны
Фота: mvd.gov.by

У Расіі затрымалі беларуса-аўтаслесара, які прадаваў на запчасткі чужыя машыны. 29-гадовы Аляксей Маталыга знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку з красавіка 2018-га. Па яго справе праходзіць 20 пацярпелых, інфармуе прэс-служба МУС Беларусі.

Маталыга — жыхар Мінскага раёна. Аўтаслесарам працаваў у Беларусі. Перададзеныя яму для рамонту аўтамабілі ён танна здаваў на запчасткі ў Смалявіцкім раёне ў 2017 годзе. Тэрмін вяртання машыны зламыснік пераносіў, а пасля знікаў. У выніку пацярпелы заставаўся і без аўтамабіля, і без перадаплаты. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "махлярства".

Аўтаслесар хаваўся ў Расіі. Яго затрымалі паліцэйскія на адной з станцый тэхнічнага абслугоўвання ў Падмаскоўі. Верагодна, у бліжэйшы час адбудзецца экстрадыцыя.

Праваахоўнікі не выключаюць, што пацярпелых ад дзеянняў Аляксея Маталыгі больш, таму і просяць іх адгукнуцца.

←Контактной группе в Минске не удалось договориться по вопросу обмена пленными

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика