У Мінску ў ДТЗ трапіў вучэбны аўтамабіль, яго адкінула на некалькі метраў (фота)
19.12.2018 19:29
—
Разное

Фота: ДАІ
У Мінску ў ДТЗ трапіў вучэбны аўтамабіль. Як інфармуе ў Telegram сталічная ДАІ, здарэнне адбылося ў сераду ў 12:55 на праспекце Дзяржынскага. Volkswagen сутыкнуўся з аўтамабілем Honda, які спыніўся на чырвоны сігнал святлафора. Ад удара Volkswagen адкінула з праезнай часткі на некалькі метраў. Пацярпелі два кіроўцы, для абследавання іх завезлі ў медустанову.
Адзначаецца, што на аўтамабілі Volkswagen быў апазнавальны знак "Вучэбны транспарты сродак". Пакуль невядома, хто на ім ехаў: курсант ці інструктар.