Нагадаем, што ў суботу, 22 снежня, у Нясвіжы на вул. Беларускай пройдзе перадсвяточны кірмаш. А ў нядзелю, 23 снежня, на цэнтральным рынку Нясвіжскага райспажыўтаварыства будзе арганізаваны міжрэгіянальны кірмаш да калядных святаў і Новага года. Пакупнікам прапануюць кулінарныя і кандытарскія вырабы, фрукты, сувеніры, цацкі і многае іншае.