Пацыент гомельскай лякарні забіў сябе ў дзень выпіскі
18.12.2018 17:40
—
Разное
Фота: pixabay.com
Гомельскі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці мужчыны ў мясцовай лякарні. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
61-гадовы мужчына са Жлобінскага раёна лекаваўся ў Гомелі. 14 снежня, у дзень выпіскі, яго знайшлі мёртвым.
Па словах следчых, абставінаў, якія паказваюць на крымінальны характар смерці, не выяўлена. Цяпер следчыя высвятляюць абставіны здарэння, апытваюць сваякоў, медыкаў і пацыентаў медустановы.