Пад Светлагорскам ледзь не патануў рыбак-раварыст
18.12.2018 16:00
—
Разное

Фота: ranak.me
На Светлагорскім вадасховішчы ледзь не патануў 67-гадовы рыбак, піша ranak.me.
Жыхар гарадскога пасёлка Сасновы Бор каля 7-й гадзіны раніцы паехаў на рыбалку на ровары. На неакрэплым лёдзе вадасховішча яго ровар праваліўся ў прамоіну.
На мужчыну была выратавальная камізэлька. Ён зачапіўся нажом за лёд і дачакаўся дапамогі ад рыбакоў, якія была непадалёк. Прамокламу пенсіянеру аказалі неабходную дапамогу і выклікалі медыкаў. Тыя забралі няўдалага рыбалова ў лякарню.
Ровар патануў.