У Смаргонскай пагранічнай групе маладое папаўненне прыняло прысягу
17.12.2018
—
Разное
Суботнім днём, 15 снежня, у вайсковых часцях Беларусі маладое папаўненне прымала прысягу. Клятву на вернасць Радзіме давалі навабранцы і ў Смаргонскай пагранічнай групе.
Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Ігар Печань, намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, ваенны камісар райваенкамата Леанард Гружэўскі, настаяцель храма Архістраціга Міхаіла, які знаходзіцца на тэрыторыі гэтай вайсковай часці, айцец Валянцін, родныя і блізкія юнакоў, якія нядаўна апранулі ваенную форму
У гэты дзень прысягу прынялі больш за 200 чалавек.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.