Аварыя на Арлоўскай: Два чалавекі ў лякарні, рух транспарту ідзе з затрымкай
16.12.2018 14:56
—
Разное
Фота: ДАІ
Два чалавекі пацярпелі ў ДТЗ на скрыжаванні вуліц Арлоўскай і Нававіленскай у Мінску. Як паведамляе сталічная ДАІ, аварыя адбылася сёння прыкладна ў 9:30. Кіроўца аўтамабіля Jaguar рухаўся па вуліцы Нававіленскай з боку завулка Чарвякова і сутыкнуўся з аўтамабілем Volkswagen, што рухаўся з боку праспекта Пераможцаў па вуліцы Арлоўскай.
У выніку сутыкнення Volkswagen наехаў на бардзюрны камень, перакуліўся і наехаў на святлафор. Кіроўца і пасажыр Volkswagen шпіталізаваны.
Рух транспарту ў раёне вуліцы Арлоўскай ідзе з затрымкай.