Пад Віцебскам загінуў пешаход: адзін легкавік яго зачапіў, другі пераехаў
16.12.2018 11:53
—
Разное
Фота: ДАІ
Пад Віцебскам пад коламі машыны загінуў пешаход. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскую абласную ДАІ, здарэнне адбылося 15 снежня прыкладна ў 23:05 у некалькіх кіламетрах ад горада.
Спачатку кіроўца “Сітраен Сахо” зачапіў 61-гадовага мужчыну, які ішоў пешшу па праезнай частцы ў спадарожным кірунку. Пешаход упаў на дарогу, а там яго пераехаў “Додж Калібер”, які ішоў следам за “Сітраенам”. Мужчына загінуў на месцы.
За рулём “Доджа” была 40-гадовая жанчына. Адзначаецца, што яна неаднаразова прыцягвалася да адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, звычайна за перавышэнне хуткасці.
Цяпер ДАІ высвятляе ўсе акалічнасці здарэння.