У крымскай Ялце шматтонны самазвал зваліўся з абрыву на аквапарк
15.12.2018 16:52
—
Разное

Кадр з відэа
У крымскай Ялце шматтонны самазвал зваліўся з абрыву на аквапарк. Як перадае мясцовы рэсурс ugyalta.com, самазвал ехаў дарогай да гатэля “Ялта-Інтурыст” і ў машыны раптам адмовілі тармазы.
На спуску самазвал праламіў агароджу гатэля і паваліўся з вялікай вышыні на аквапарк, пашкодзіўшы пры гэтым некалькі вадзяных горак.
На шчасце, абышлося без пацярпелых: кіроўца паспеў выскачыць з кабіны, а ў аквапарку нікога не было, бо зімой ён зачынены.