У Гомелі падлетак ішоў на хакейны турнір з сякерай і нажамі

Источник материала:  
15.12.2018 13:29 — Разное
У Гомелі падлетак ішоў на хакейны турнір з сякерай і нажамі
Фота: uvd.gomel.by

У Гомелі затрымалі падлетка, які нёс на абласны хакейны турнір “Залатая шайба” сякеру і нажы. Як паведамляе прэс-служба Гомельскай абласной міліцыі, гэтыя прынады ў 17-гадовага хлопца знайшлі падчас дагляду. У заплечніку ляжала невялікая сякера ў чахле, там жа быў раскладны нож. За поясам знайшлі яшчэ адзін нож у чахле.

Праваахоўнікі паехалі дадому да падлетка. Там знайшлі 24 патроны рознага калібру, з якіх тры былі боепрыпасамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі.

На хлопца завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 295 КК РБ (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Раней затрыманы не меў ніякіх праблемаў з законам.  

 

←Кривко и Алимбекова соревнуются в гонке преследования. Онлайн

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика