У нядзелю на захадзе Беларусі прагназуюць моцны снег

Источник материала:  
15.12.2018 12:53 — Разное
У нядзелю на захадзе Беларусі прагназуюць моцны снег
Фота: БЕЛТА

У бліжэйшыя суткі, 16 снежня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, удзень па захадзе краіны прагназуюць моцны, мокры снег з наліпаннем, на асобных участках дарог — снегавыя заносы.

Месцамі будзе слабая завіруха, на дарогах галалёдзіца.

Вецер усходні, паўднёва-ўсходні, уначы ўмеркаваны, удзень парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 2-8 градусаў марозу, на ўсходзе пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Удзень будзе 1-6 градусаў са знакам мінус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

←Женщина сбила в Бобруйске двух пешеходов и врезалась в дом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика