У Смаргоні адбылося пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў
На выкананне патрабаванняў па ахове працы, працоўнага заканадаўства звярнулі ўвагу ў сваіх выступленнях начальнік аддзела працы і працоўных адносін райвыканкама Алена Харужык, начальнік міжраённай інспекцыі працы Святлана Шатохіна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі камбіната хлебапрадуктаў Ала Айрапецян.
Намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко гаварыў аб бяспецы пражывання, гібелі людзей на пажарах, учыненні ў нецвярозым стане правапарушэнняў. Ён папрасіў прафсаюзных лідэраў звяртаць увагу і на такія моманты, калі некаторыя людзі пасля святаў не выходзяць на працу. Вядучы спецыяліст Таццяна Літвінка коратка распавяла аб аздараўленні работнікаў.
Потым удзельнікі савета раённага аб’яднання прафсаюзаў наведалі “Белагратэрмінал”, дзе пазнаёміліся з работай гэтага прадпрыемства.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.