У Мінску шукаюць мужчыну, які згубіў у краме 1500 рублёў

Источник материала:  
14.12.2018 16:54 — Разное
У Мінску шукаюць мужчыну, які згубіў у краме 1500 рублёў
Фота: guvd.gov.by

Мінская міліцыя шукае мужчыну, які згубіў у краме 1500 рублёў, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Здарэнне адбылося ў снежні ў краме "Камунарка" па вуліцы Аранскай, 18. Цяпер згубленыя ім грошы знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Мінска.

Міліцыя просіць адгукнуцца мужчыну, паказанага на фота, альбо асоб, якія валодаюць інфармацыяй пра яго месцазнаходжанне. Паведаміць пра мужчыну можна ў Ленінскае РУУС асабіста або па тэлефонах: +375 29 256-06-72, +375 29 674-37-11, +375 29 158-07-67, 102.

←Подведены итоги районного этапа республиканского конкурса проектов учреждений образования «Энергомарафон».

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика