Першы намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама сустрэўся з педкалектывам СШ №7
Чарговая сустрэча адбылася ў СШ №7. Першы намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Мядзвецкас пагутарыў з настаўнікамі, папрасіў іх задаваць пытанні, якія хвалююць. Некаторыя людзі паскардзіліся на дрэнны стан дваровых тэрыторый, некаторых гарадскіх вуліц, адсутнасць асвятлення на праспекце Індустрыяльным, на адключэнне электрычнасці ў падвальных памяшканнях жылых дамоў. Кагосьці цікавіла, ці будуць мяняць у дамах газавыя пліты на электычныя ў сувязі з уводам у эксплуатацыю першага энергаблока Беларускай АЭС.
На некаторыя пытанні адразу ж былі дадзены адказы, іншыя звароты грамадзян узяты на заметку з мэтай далейшага іх абмеркавання са спецыялістамі, прадстаўнікамі адпаведных службаў – камунальнай, дарожнай, якія павінны ўхіляць недахопы.
Юрый ЯУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.